Б.Т.
Навіны пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Чарнагорыі, пра пошукі сумнавядомага “вашынгтонскага снайпэра” ды пра магчымасьці эміграцыі ў Беларусь расейскай “Эўразійскай партыі — Саюз патрыётаў Расеі”.
Дні КНГ АБСЭ палічаныя. Беларускае МЗС патрабуе спыненьня дзейнасьці цяперашняй місіі АБСЭ ў краіне як умовы для пачатку перамоваў аб прыбыцьці новай місіі.
Прадстаўнікі АБСЭ і Дзярждэпартамэнту ЗША рэзка скрытыкавалі пазыцыю Беларусі.
Паводзіны Беларусі “падточвае прынцыпы АБСЭ”, заявіў прадстаўнік Дзярждэпу.
Замежныя праваабаронцы патрабуюць захаваць місію і лічыць яе “місіяй у
выгнаньні”.
РНЕ пад судом
Віцебскі абласны сьледчы аддзел КДБ перадаў справу чатырох сяброў РНЕ ў суд. Іх вінавацяць паводле артыкула 130 КК “Распальваньне нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасьці”. Расейскія фашысты адкрыта распаўсюджвалі свае ўлёткі ды аб’явы, заклікаючы моладзь далучацца да змаганьня з прадстаўнікамі “нацыянальных меншасьцяў”.
Снайпэр пагражае дзецям
Вашынгтонскі снайпэр упаляваў сваю 13-ю ахвяру. У аўторак каля 6-й раніцы ён застрэліў 40-гадовага кіроўцу гарадзкога аўтобуса. Амэрыканскія СМІ цьвердзяць, што шэрыф Чарлз Муз, які займаецца гэтай справай, мае кантакт з забойцам: апошні найменш два разы пакідаў паліцыі цыдулкі з “падказкамі”. Неафіцыйна вядома, што снайпэр пагражаў распачаць забіваць дзяцей, калі яму не заплацяць 10 мільёнаў даляраў. У вашынгтонскіх школах прымаюць дадатковыя меры засьцярогі.
Выбары ў Чарнагорыі
Незалежніцкія партыі Чарнагорыі здабылі на парлямэнцкіх выбарах 39 мандатаў з 75-ці. У прыхільнікаў саюзу з Сэрбіяй — 30 месцаў.
Гульні патрыётаў
Расейская “Эўразійская пар-тыя — Саюз патрыётаў Расеі” ў выпадку паразы на парлямэнцкіх выбарах 2003 г. зьбіраецца эміграваць у Беларусь. Пра гэта абвясьціў старшыня Назіральнай рады ЭП-СПР Павал Барадзін. Магчыма, пасьля выпадку з Нямцовым і Хакамадай у аэрапорце Менск-2, у таварышаў патрыётаў зьявяцца сумневы.