На прылаўках Масквы зьявіліся кансэрвы з гародніны, назва якіх чытаецца як «Путин», піша газэта «Московский комсомолец». Кансэрваваныя баклажаны, перац, аджыка, кабачкі і фасолю выпускае кансэрвавы камбінат у Астрахані.

Афіцыйна кансэрвы называюцца «Пуин». У цэнтры этыкеткі замест літары «т» — дзьвюхгаловы арол.

Выкарыстаньне імёнаў палітыкаў у якасьці гандлёвых марак для харчовых прадуктаў было папулярна ў Расеі ў 1990-я гады. І тычылася гэта найперш алькаголю. Тады прадаваліся такія гатункі гарэлкі, як «Жириновский», «Ельцин» і «Горбачев».

Гарэлку «Путинка» пачалі рабіць у лістападзе 2003 г. на маскоўскім заводзе «Кристалл». Міжнародны клюб рэкордаў Гінэсу разглядае заяўку маскоўскага заводу «Кристалл» пра прызнаньне «Пуцінкі» самым прадаваным брэндам 2005 г.

З 2003 г. у Расеі таксама пачалі выпускаць семкі «Путныя». З пачка на пакупніка глядзелі вочы прэзыдэнта Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?