***

Мой сябар - фiзык. У 1986-м ён займаўся распрацоўкай прыбораў, у якiх выкарыстоўвалiся радыеактыўныя iзатопы. Меў адмысловае абсталяваньне. Была магчымасьць самастойна праводзiць вымярэньнi ўзроўню радыяцыi.

А па тэлебачаньнi i радыё нам казалi, што нiчога вусьцiшнага няма, усё ў норме. Тады кiраўнiцтва краiны зрабiла выбар не на карысьць яе жыхароў. Яны трэсьлiся за свае скуры, за цёплыя месцы ва ўрадзе.

Чарнобыль згадваецца, калі назiраеш за апошнiмi падзеямi ў Маскве. Што было пастаўленае на карту? З аднаго боку - Пуцiн з "iнтэрасам" у Чачэнii. Зь іншага боку - жыцьцi амаль тысячы людзей у залi, да якiх можна ўпэўнена дадаць усiх жыхароў Чачэнii. Усё было зроблена на карысьць першага. Дагэтуль ня йдуць з галавы словы закладнiкаў: "Калi ласка, толькi не пачынайце штурму!..", стаiць перад вачыма плякат зь пiкету ў Маскве: "Пуцiн, а што калi б там былi твае дзеткi?.."

Iнтэграцыя... Аб'яднаньне... З кiм? Навошта? Хiба ж мы вар'яты? Пашкадуем нашых дзетак!

Учора на адным з расейскiх тэлеканалаў прагучала: "Мы дастаткова рэлiгiйныя, каб ненавiдзець, але недастаткова рэлiгiйныя, каб любiць".

Сяргей Паўзун, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0