Адзіная пешаходная вуліца гораду Савецкая зачыненая. Цяпер там вядзецца плянавая замена бардзюраў і старой пліткі на ходніках, паведаміў намесьнік дырэктара гарадзкой ЖКГ Рыгор Новікаў.

Ацалелую плітку плянуюць выкарыстаць на вуліцах гораду, а Савецкую закласьці новай пліткай і мармуровымі бардзюрамі.

Рэканструкцыя Савецкай вуліцы выклікаела абурэньне мясцовы гісторыкаў і краязнаўцаў, якія бачаць у дзеяньнях будаўнікоў і тых, хто імі кіруе, парушэньне правілаў і нормаў будаўніцтва. Краязнаўца Ігар Лапеха ня бачыць пільнай патрэбы мяняць трывалы брук і бардзюры 1938 год на сучасную плітку і абкраецца з той нагоды, з гарадзенцамі нават не параіліся, ці трэба гэта рабіць.

Варта нагадаць, што сёньня ўвечары мае адбыцца альтэрнатыўны круглы стол, прысьвечаны праблемам рэканструкцыі Горадні.

20 чэрвеня прайшоў устаноўчы сход ініцыятыўнай групы па правядзеньні гарадзкога рэфэрэндуму. Заяву ў аблвыканкам плянуецца падаць у канцы месяца.

Сямён Печанко, паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0