***

Вершы

Лужына

Зь дзяцінства я добра помню той страх.

Я абмінала лужыны,

асабліва сьвежыя, пасьля

дажджу.

Адна зь іх жа магла быць бяз дна,

хоць выглядала, як іншыя.

Ступлю і раптам правалюся ўся,

пачну ўзьлятаць уніз,

яшчэ глыбей уніз,

у кірунку адбітых хмар,

а можа, і далей.

Віслава ШЫМБОРСКА
Віслава ШЫМБОРСКА
Потым лужына высахне,

зачыніцца нада мной,

а я назаўсёды злоўленая — дзе —

зь неданесеным на паверхню крыкам.

Толькі пазьней прыйшло

разуменьне:

ня ўсе дрэнныя прыгоды

зьмяшчаюцца ў законах

сьвету

і, нават калі б хацелі,

ня могуць здарыцца.

Усё

Усё — wszystko —

слова нахабнае і пыхліва надзьмутае.

Яно павінна пісацца

ў двукосьсі.

Робіць выгляд, што нічога

не абмінае,

што злучае, абдымае,

утрымлівае і мае.

А тым часам яно

толькі шматок завірухі.

Пераклад з польскай мовы

Анатоля Вярцінскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0