***
Навукоўцы зь лісабонскага Інстытуту прыкладной псыхалёгіі правялі дасьледаваньні
Навукоўцы зь лісабонскага Інстытуту прыкладной псыхалёгіі правялі дасьледаваньні, якія дазваляюць сьцьвярджаць, што ў мужчыны, які хоча зрабіцца бацькам, падвышаецца ўзровень тэстастэрону (мужчынскага гармону, што адказвае за выдзяленьне спэрматазоідаў) і, як вынік, павялічваецца імавернасьць апладненьня. Трохмесячныя дасьледаваньні, у якіх удзельнічалі дваццаць сем добраахвотнікаў, дазваляюць высунуць меркаваньне, што мужчынскі арганізм гэтак рэагуе на фэрамоны сваёй партнэркі, сынхранізуючы выпрацоўку тэстастэрону зь ейным авуляцыйным цыклам.