***

Адзін сабака выступіў у Празе перад сябрамі NATO. Граждан выступіў перад жонкай і дзецьмі, а суседзі выклікалі міліцыю, якая прыехала праз тыдзень.

Аднаго сабаку не пусьцілі ў Прагу. Граждан, даведаўшыся пра гэта, усю ноч піў гарэлку і прымушаў ката танцаваць зь ім танга.

Адзін сабака выступіў у Празе перад сябрамі NATO. Граждан выступіў перад жонкай і дзецьмі, а суседзі выклікалі міліцыю, якая прыехала праз тыдзень.

Аднаго сабаку нікуды не запрашалі, і ён спакойна сядзеў дома. Граждан бегаў па кватэры і крычаў: “Мы мірныя людзі, но наш браняпоезд стаіць на апасным пуці!”

Адзін сабака быў у Празе два дні. Граждан пабыў у міліцыі пятнаццаць сутак і дамоў вярнуўся з азлобленай душой.

Аднаму сабаку прыслалі з Прагі запрашэньне. Граждана ж папярэдзілі, каб ён і ня думаў ехаць разам з сабакам, бо ў Празе многа дзікіх абязьян.

Адзін сабака любіў Прагу. А Граждану падабалася чэскае піва і танк, на якім ён катаўся па Празе трыццаць гадоў таму.

В.А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0