Сярод кіраўнікоў дзяржаваў ня толькі СНД, але й усяго сьвету найчасьцей наведваў Крэмль Аляксандар Лукашэнка. Прапануем вашай увазе хроніку гэтых візытаў, мэты якіх цягам васьмі гадоў увесь час зьмяняліся.

Дынаміка паездак у расейскую сталіцу

Сярод кіраўнікоў дзяржаваў ня толькі СНД, але й усяго сьвету найчасьцей наведваў Крэмль Аляксандар Лукашэнка. Прапануем вашай увазе хроніку гэтых візытаў, мэты якіх цягам васьмі гадоў увесь час зьмяняліся.

У якасьці прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўпершыню наведаў расейскую сталіцу 3 жніўня 1994 г. Ад прыхільнасьці расейскага кіраўніцтва залежала будучыня яго прэзыдэнцтва. Лукашэнка хацеў захаваць эканамічныя льготы, якіх дамогся Вячаслаў Кебіч. Расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін паабяцаў дапамагчы Беларусі "парадай і грашыма". "Яны гаварылі са мной як з роўным. Я рады, што Расея зразумела і падтрымала мяне", - узрушана гаварыў беларускі прэзыдэнт. За кадрам засталося тое, што Расея па-ранейшаму дыктавала свае ўмовы.

У наступны раз Лукашэнка пабываў у Маскве 20-21 кастрычніка 1994 г., на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Падчас перамоваў з прэм'ерам Вік-тарам Чарнамырдзіным абмяркоўваліся пытаньні запазычанасьці Беларусі за энэрганосьбіты (500 млн. даляраў), ільготныя цэны на газ і нафту. Лукашэнка распачаў гульню з Масквой: адключыце газ - грошай не атрымаеце. У той час незалежнікі скептычна сустрэлі словы Лукашэнкі пра тое, што "мы не здаём ніякага тут сувэрэнітэту, а хочам цывілізавана будаваць свае адносіны з тымі, безь якіх мы проста жыць ня можам". Падчас гэтага візыту ў Лукашэнкі абвастрыліся адносіны з Барысам Ельцыным, які прапанаваў на пасаду кіраўніка Міждзяржаўнага эканамічнага камітэту краінаў СНД Вячаслава Кебіча ды зажадаў перанесьці сталіцу СНД зь Менску ў Маскву.

28 кастрычніка 1994 г. Лукашэнку зваліў дыскагенны радыкуліт, і кансультавацца ён паляцеў да маскоўскіх спэцыялістаў. "БДГ" пісала 31 кастрычніка 1994-га: "Прадстаўнік кіраўніка дзяржавы нардэп Лябедзька зь ня дужа адпаведнымі сытуацыі ўрачыста-сумнымі інтанацыямі зачытаў па беларускай тэлевізіі афіцыйнае паведамленьне пра стан здароўя прэзыдэнта".

Праз два тыдні, 11 лістапада 1994 г., вяртаючыся з Сочы, А.Лукашэнка заляцеў у Маскву - сустрэцца з Чарнамырдзіным. Перамовы былі цяжкімі: Масква настойвала на акцыянаваньні й уключэньні ў "Газпром" газаправодаў, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне лістапада "Газпром" паставіў ультыматум: цягам 12 дзён Беларусь мусіць сплаціць 420 млн. даляраў запазычанасьці за газ. Былі скарочаныя яго пастаўкі.

Пачатак інтэграцыйнай гульні

Зіма 1994-95 г. прынесла Беларусі безьліч эканамічных праблемаў, што не магло не адбіцца на ўзроўні жыцьця насельніцтва і, адпаведна, на рэйтынгу А.Лукашэнкі. Каб выратаваць сваю ўладу і абяззброіць апазыцыю, у пачатку 1995-га ён распачаў інтэграцыйныя гульні. Лукашэнка зрабіў Расеі шэраг "падарункаў", галоўны зь якіх - травеньскі рэфэрэндум.

19 верасьня 1995 г. у Маскве Лукашэнка і Чарнамырдзін афіцыйна абмяркоўвалі ход рэалізацыі другога этапу "мытнага саюзу", а неафіцыйна беларускі лідэр прасіў грошай, нафты і зьмены ставак мытных збораў. Ельцын і Лукашэнка падпісалі Дамову аб сяброўстве і супрацоўніцтве, якая дала Расеі права ўзаконіць вайсковую прысутнасьць у нашай краіне. Узамен Лукашэнка атрымаў энэрганосьбіты па зьніжаных цэнах.

Расейскае кіраўніцтва вагаецца

У лютым 1996 г. "Газпром" ізноў патрабуе ад Беларусі вы-плаціць запазычанасьці за газ. Лукашэнка едзе ў Маскву, да Ельцына. Былі падпісаныя шэсьць пагадненьняў, якія рэглямэнтавалі эканамічныя адносіны Беларусі й Расеі. Лукашэнка дамогся часовай перадышкі, а расчулены Ельцын паведаміў прэсе пра намер Расеі "дапамагчы Беларусі выйсьці да мора праз Калінін-град".

22 сакавіка 1996-га Лукашэнка ляціць у Маскву, але атрымлівае "адлуп": расейскага прэзыдэнта чакаюць выбары, а Лукашэнка пачаў падыгрываць ягоным апанэнтам - камуністам. Так, ён падтрымаў думскае рашэньне пра дэнансацыю Белавескіх пагадненьняў.

2 красавіка 1996 г. у Маскве падпісваецца расейска-беларуская дамова аб стварэньні супольнасьці сувэрэнных дзяржаваў Беларусі й Расеі. Расея "сьпіс-вае" нам мільярд даляраў.

17 траўня 1996-га, саміт кіраўнікоў дзяржаваў СНД у Маскве: паміж Ельцыным і Лукашэнкам непаразуменьні. Ельцын бачыць у Лукашэнку канкурэнта ў змаганьні за пасаду "галоўнага інтэгратара".

У жніўні 1996 г. замест заплянаваных перамоваў наноў абранага Ельцына і Лукашэнкі ў Маскве адбылася кароткая пратакольная размова. Гэта была помста Ельцына за падтрымку Лукашэнкам левых. Чарнамыр-дзін нагадаў Лукашэнку пра запазычанасьці, а беларускі прэзыдэнт прапанаваў "павялічыць паток расейскага капіталу ў Беларусь". На гэта расейскі прэм'ер скажа: "З вашым заканадаўствам хто ж да вас пойдзе?"

У пачатку верасьня 1996 г. Лукашэнка нечакана паляцеў у Маскву. Адбыўся скандал: кі-раўнік дзяржавы казаў, што сустрэўся зь Ельцыным, Чарнамырдзіным, Лебедзем, Прымаковым. Прэс-служба Лукашэнкі ўдакладніла, што зь Ельцыным ён не сустракаўся. Высьветлілася таксама, што сустрэча з Чарнамырдзіным насіла прыватны характар. Прычынай тэрміновай паездкі Лукашэнкі была спроба празандаваць стаўленьне расейскага кіраўніцтва да ягонай ідэі зладзіць рэфэрэндум з мэтай падаўжэньня тэрміну паўнамоцтваў.

16 кастрычніка 1996 г. Лукашэнка ў Маскве сустракаецца зь Ельцыным і Чарнамырдзіным. Афіцыйна яны абмяркоўвалі пытаньні сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі, неафіцыйна Лукашэнка чакаў словаў падтрымкі рэфэрэндуму. Расейскае кіраўні-цтва "вучыла" Лукашэнку, але ў вырашальны момант яно пад-трымала прэзыдэнта - яшчэ адзін посьпех Лукашэнкавых паездак у Маскву.

Супольныя інтарэсы

7 сакавіка 1997 г. Ельцын і Лукашэнка размаўлялі на інтэграцыйныя тэмы. Расейскі прэзыдэнт настойваў на паскарэньні інтэграцыі, а Лукашэнка адтэрміноўваў.

23 траўня 1997 г. Лукашэнка зь Ельцыным падпісалі саюзны статут. Напярэдадні візыту Лукашэнка намякнуў расейскаму боку, што ён заплю-шчыць вочы на зьні-шчэньне сувэрэнітэту Беларусі, калі яму дадуць магчымасьць удзель-нічаць у выбарах кіраўніка саюзнай дзяржавы. Ніякіх гарантыяў Лукашэнка не атрымаў.

Увосень 1997 г. расейскія ўлады забаранілі Лукашэнку наведваць Яраслаўскую і Ліпецкую вобласьці - за тое, што ня выпусьціў Шарамета. У лістападзе "Газпром" нагадаў беларускаму ўраду пра запазычанасьці.

У студзені 1998 г. А. Лукашэнка наведаў Маскву, дзе яго сустрэлі прахалодна, як шараговага расейскага губэрнатара. Прэзыдэнты падпісалі супольны саюзны бюджэт. Ельцын імкнуўся захаваць за сабой імідж "галоўнага інтэгратара", адсоўваючы Лукашэнку на друг плян. Аднак той не адчайваўся. У лютым ён зь неафі-цыйным візытам наведаў Прымор'е, дзе зрабіў шэраг гучных заяваў. Лукашэнка сказаў, што Беларусь вінавата Расеі 120 млн. даляраў, а Расея Беларусі - 800 млн. "Складаецца нейкае ўражаньне ў расейцаў, што Лукашэнка зь беларусамі на захадзе ледзь ня гіне, што ім вельмі патрэбна Расея для таго, каб іх утрымліваць і карміць. Самая сапраўдная бязглузьдзіца", - гаварыў Лукашэнка.

25 сьнежня 1998 г. Лукашэнка і Ельцын падпісалі дэклярацыю аб намеры стварыць саюзную дзяржаву. Інтэграцыйныя гульні працягваліся ў інтарэсах абодвух бакоў.

Прыход у траўні 1999-га на пост прэм'ера Расеі Сяргея Сьцяпашына стаўся для А.Лукашэнкі трывожным сыгналам. У праекце новай саюзнай дамовы адсутнічала пасада прэзыдэнта саюзнай дзяржавы. А пасьля зьяўленьня Ўла-дзімера Пуціна ў Лукашэнкі ўжо не было шанцаў выйграць у яго выбары. Падчас сваіх візытаў у Маскву Лукашэнка цяпер больш увагі надаваў "выбіваньню" для Беларусі разнастайных эканамічных ільготаў - як было 23 верасьня 1999 г., калі Лукашэнка сустракаўся з тады яшчэ прэм'ерам Уладзімерам Пуціным.

Пуцін наступае

24-25 студзеня 2000 г. на саміт кіраўнікоў краін - удзельніц СНД Лукашэнка ехаў з таемнай надзеяй заняць вакантную (пасьля адстаўкі Ельцына) пасаду старшыні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Аднак яе перахапіў новы прэзыдэнт Расеі У.Пуцін.

23 студзеня 2001 г. Лукашэнка ў Маскве сустрэўся з патрыярхам Аляксіем II, атрымаў прэмію Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў. Гэта было слабое суцяшэньне для беларускага прэзыдэнта.

1-2 красавіка 2001 г. Лукашэнка сустрэўся з Пуціным. Фармальнай нагодай было пяцігодзьдзе стварэньня супольнасьці сувэрэнных дзяржаваў Беларусі і Расеі.

20 чэрвеня 2001 г. Лукашэнка сустракаецца ў Маскве з Пуціным, дамагаецца ад яго абяцаньня прыслаць на выбары назіральнікаў. "Газета СНГ" пісала 25 чэрвеня 2001-га: "Імкненьне Лукашэнкі вырашыць усе свае праблемы з дапамогай Пуціна відавочнае. Як ні дзіўна, бездапаможнасьць беларускага прэзыдэнта найбольш яскрава праяўляецца якраз у перадвыбарныя месяцы. Становіцца зразумела, што адзі-ным магчымым апірышчам для Лукашэнкі зьяўляецца Масква". Езьдзіў Лукашэнка не дарэмна: расейскае кіраўніцтва вырашыла падтрымаць яго, а не апазыцыю.

28 лістапада 2001 г. Аляксандар Лукашэнка правёў у Маскве трохгадзінныя перамовы з У.Пуціным. Гэта быў першы замежны візыт Лукашэнкі пасьля выбараў. Яго неаднаразова ад-кладалі, а прэм'ер Міхаіл Касьянаў "не знайшоў часу" сустрэцца з Лукашэнкам. З Пуціным не было падпісана ніякіх дакумэнтаў, але курс на стварэньне саюзнай дзяржавы абвяшчаўся нязьменным.

Магчымасьць для манэўру

Запамінальнай для А.Лукашэнкі сталася ягоная паездка ў Маскву 14 жніўня 2002 г. па запрашэньні У.Пуціна. На перамовах абмяркоўваліся кірункі двухбаковага супрацоўніцтва: пашырэньне гандлёва-эканамічных кантактаў, пэрспэктывы саюзнага будаўніцтва, узаема-дзеяньне на міжнароднай арэне. Лукашэнка адзначаў, што па ўсіх гэтых праблемах "было дасягнута поўнае ўзаемаразуменьне". Аднак асноўнай тэмай перамоваў сталіся пэрспэктывы стварэньня саюзнай дзяржавы. На скандальнай прэс-канфэрэнцыі Пуцін агучыў расейскія прапановы інтэграцыі, якія прыводзілі да паэтапнага зьні-шчэньня беларускай дзяржаўнасьці. Лукашэнка адказаў толь-кі пасьля вяртаньня ў Менск. Ён спрабаваў сябе ў ролі незалежніка, такую ж каманду атрымалі дзяржаўныя СМІ й органы ўлады. Пачаўся новы этап інтэграцыйных гульняў. Цяпер А.Лукашэнка больш асьцярожны. Становішча Пуціна складанае - у Расеі набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары, левая апазыцыя бачыць у Лукашэнку свайго хаўрусьніка. Гэтая сытуацыя дае яму выдатныя магчымасьці для новых манэўраў, якімі ён у часы Ельцына завабліваў расейскага мядзьведзя ў беларускі гарод, а ў часы Пуціна пасьпяхова стрымліваў яго ля плоту.

Алег Тачоны

У якасьці прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўпершыню наведаў расейскую сталіцу 3 жніўня 1994 г. Ад прыхільнасьці расейскага кіраўніцтва залежала будучыня яго прэзыдэнцтва. Лукашэнка хацеў захаваць эканамічныя льготы, якіх дамогся Вячаслаў Кебіч. Расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін паабяцаў дапамагчы Беларусі "парадай і грашыма". "Яны гаварылі са мной як з роўным. Я рады, што Расея зразумела і падтрымала мяне", - узрушана гаварыў беларускі прэзыдэнт. За кадрам засталося тое, што Расея па-ранейшаму дыктавала свае ўмовы.

У наступны раз Лукашэнка пабываў у Маскве 20-21 кастрычніка 1994 г., на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Падчас перамоваў з прэм'ерам Вік-тарам Чарнамырдзіным абмяркоўваліся пытаньні запазычанасьці Беларусі за энэрганосьбіты (500 млн. даляраў), ільготныя цэны на газ і нафту. Лукашэнка распачаў гульню з Масквой: адключыце газ - грошай не атрымаеце. У той час незалежнікі скептычна сустрэлі словы Лукашэнкі пра тое, што "мы не здаём ніякага тут сувэрэнітэту, а хочам цывілізавана будаваць свае адносіны з тымі, безь якіх мы проста жыць ня можам". Падчас гэтага візыту ў Лукашэнкі абвастрыліся адносіны з Барысам Ельцыным, які прапанаваў на пасаду кіраўніка Міждзяржаўнага эканамічнага камітэту краінаў СНД Вячаслава Кебіча ды зажадаў перанесьці сталіцу СНД зь Менску ў Маскву.

28 кастрычніка 1994 г. Лукашэнку зваліў дыскагенны радыкуліт, і кансультавацца ён паляцеў да маскоўскіх спэцыялістаў. "БДГ" пісала 31 кастрычніка 1994-га: "Прадстаўнік кіраўніка дзяржавы нардэп Лябедзька зь ня дужа адпаведнымі сытуацыі ўрачыста-сумнымі інтанацыямі зачытаў па беларускай тэлевізіі афіцыйнае паведамленьне пра стан здароўя прэзыдэнта".

Праз два тыдні, 11 лістапада 1994 г., вяртаючыся з Сочы, А.Лукашэнка заляцеў у Маскву - сустрэцца з Чарнамырдзіным. Перамовы былі цяжкімі: Масква настойвала на акцыянаваньні й уключэньні ў "Газпром" газаправодаў, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне лістапада "Газпром" паставіў ультыматум: цягам 12 дзён Беларусь мусіць сплаціць 420 млн. даляраў запазычанасьці за газ. Былі скарочаныя яго пастаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0