У Швэцыі выйшаў з друку нумар часопісу "Балцка-габрэйскі бюлетэнь"
("Ostersjojudisk Bulletin" № 3-4, 2002), прысьвечаны Беларусі.
У ім - шэраг
артыкулаў пра гісторыю беларускіх габрэяў, стан юдэйскіх бажніцаў і
могілак, сучаснае жыцьцё суполак. У нумары шмат зьмястоўнай інфармацыі й
цікавых каляровых здымкаў зь Віцебску, Менску, Жыровічаў. Асобны
матэрыял прысьвечаны Марку Шагалу. Ёсьць таксама агульная інфармацыя пра
Беларусь з мапаю краіны.
Сярод актуальных артыкулаў - інтэрвію зь беларуска-габрэйскім паэтам
Гіршам Рэлесам, намесьнікам старшыні Камітэту па справах рэлігіяў і
нацыянальнасьцяў Уладзімерам Ламекам, інфармацыя пра новы Цэнтар
скандынаўскіх досьледаў у Менску.
Андрэй Катлярчук, Стакгольм