Ты не тэлефануеш мне

I.

Людка Сільнова
Людка Сільнова

Наяве

А ці ў змрочным сьне –

Ты не

Тэлефануеш мне.

Мінае дзень,

За ім другі –

Як нізка

Пэрлін дарагіх,

Падораная

Мне Айцом,

Ірвецца

Перад дзён канцом...

ІІ.

Ты не

Тэлефануеш мне.

Вайна спакою!

Мір вайне!

Ружанец

Несказаных слоў

У лужыну ўпушчу,

У кроў.

Навокал – стогнуць.

І бягуць...

Машыны,

Фабрыкі гудуць!

Наяве?

А ці ў змрочным

сьне?..

Ты не

Тэлефануеш мне.

ІІІ.

Аднойчы

Сьветлы ранак мне

Падкажа:

Гэты боль – міне.

Мінае ўсё.

Мінаем мы...

Як сьвяты

Пасярод зімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0