“Таму, дарэчы, я не хачу мець блізкага кантакту з паэткамі: яны гістэрычкі і прыносяць няшчасьце ня толькі іншым, але і сабе, ці — ня толькі сабе, але й іншым”.

“Што да выбараў прэзыдэнта Беластоку, ці, па-беларуску, мэра...”

“Амаль тры дзесяцігодзьдзі знаходзілася ў запусьценьні каплічка, якой, па сьцьверджаньнях старажылаў, ня менш за 300 гадоў”.

“Сёньня жыхары бяднейшых краінаў Эўропы зарабілі белую гарачку, калі даведаліся, што цэны на асноўныя спажывецкія тавары даражэюць як апантаныя”.

“Падчас сёлетняга чэмпіянату сьвету па футболе сярод заўзятараў нават хадзіў жарт, што пэрсанальна для беларусаў варта было зрабіць тэлевізар, які б перадаваў толькі інтэршум, а не голас камэнтатараў, слухаць якіх па БТ дзякуючы іх непрафэсіяналізму і няведаньню мовы было часам проста праціўна”.

“У цэнтры Мангэтану цяжка заблукаць: гарызанталі вуліц перакрыжоўваюцца з вэртыкалямі авэню, і амаль кожная мае свой нумар”.

“Гэта на тваёй мове, мове тваіх дзядоў размаўляў і друкаваў кнігі Францішак Скарына, а ён быў больш разумны, чым мы”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0