Рада Беларускага ПЭН-цэнтру зьвярнулася ў Сусьветны ПЭН-клюб з прапановай абвясьціць 29 кастрычніка Сусьветным днём памяці рэпрэсаваных пісьменьнікаў.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. сталася «чорным днём календара» для нашае літаратуры. За адну ноч у Курапатах энкавэдысты расстралялі 22 літаратараў. Усяго ж, па падліках дасьледчыка Леаніда Маракова, за сталінскі час рэпрэсавалі 440 беларускіх пісьменьнікаў з 550-ці, якія на той час займаліся творчасьцю.

Абвесьціць гэты кастрычніцкі дзень Днём памяці прапанаваў гісторык Анатоль Сідарэвіч. Валянцін Тарас мяркуе, што гэта важна зрабіць цяпер, калі свабода творчасьці ў Беларусі зноў зазнае ўціск.

А.Ш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0