14 чэрвеня Эўрапейская камісія пачала перамовы з прадстаўнікамі краінаў Андскай групы адносна заключэньня Пагадненьня пра асацыяцыю паміж двума рэгіёнамі.

Па словах Бэніты Фэрэра‑Вальднэр, Эўрапейскага камісара па пытаньнях зьнешніх стасункаў, «узмацненьне нашых сувязяў шляхам заключэньня амбіцыйнага Пагадненьня пра асацыяцыю было даўняй палітычнай мэтай абодвух рэгіёнаў».

Мэтай Пагадненьня пра асацыяцыю ёсьць узмацненьне палітычнага дыялёгу паміж двума рэгіёнамі, інтэнсыфікацыя супрацоўніцтва паміж імі, а таксама паляпшэньне ўмоваў для гандлю і інвэстыцыяў паміж ЭЗ і Андскай Групай.

У Андскую групу ўваходзяць Балівія, Эквадор, Калюмбія і Пэру. На працягу наступных сямі год (2007‑2013) ЭЗ прадаставіць рэгіёну каля 713 млн. эўра для ажыцьцяўленьня найбольш важных унутраных рэформаў.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0