23 студзеня

Алесь Жура ды «Artes Liberalis»

29 студзеня ў Доме вэтэранаў (вул.Янкі Купалы, 21) у межах праекту «Легенды Вялікага Княства» пройдзе канцэрт Алеся Журы і гурту «Artes Liberalis» (сярэднявечная музыка, беларускі ды ірляндзкі фальклёр).

Пачатак у 19:00. Кошт квітка 5000.

Сустрэча з «NRM»

24 студзеня а 18-й у краму «Містэрыя гуку» (вул. Няміга, 12) завітае гурт «NRM» — гэтым разам ня граць, а гутарыць з слухачамі ды раздаваць аўтографы. Музыкі таксама прэзэнтуюць «некалекцыйны» варыянт альбому «Дом культуры». На ім, у адрозьненьне ад «калекцыйнага», ня будзе відэафільму «Сакрэтныя матэрыялы» пра гастрольныя прыгоды энэрэмшчыкаў і п’есы —адныя песьні. Але й цана меншая.

Канцэрты Зьмітра Вайцюшкевіча

31 студзеня ў малой залі касьцёлу Сьв.Сымона і Алены заграе WZ-orkiestra Зьмітра Вайцюшкевіча. Тодар абяцае, спаміж ужо вядомых, прасьпяваць колькі новых песьняў. А яшчэ ўсе, хто прыйдзе на канцэрт, змогуць пабачыць невялікую выставу дзіцячых малюнкаў, падрыхтаваную вучнямі гімназіі «Эка-Л».

На наступны дзень (1 лютага) Тодар возьме ўдзел у фэсьце «Сіні перац—10» разам з гуртом «Князь Мышкін» і Зьмітром Лук’янчыкам (былым музыкам «Тройцы»). Імпрэза адбудзецца на Малой сцэне тэатру імя Янкі Купалы. Пачатак а 18-й.

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0