ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА
ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА
Улады не даюць, апазыцыя ня можа, а народу ўсё адно. Мясцовыя выбары яшчэ не адбыліся, але ўжо цяпер вымалёўваецца іх невясёлы фінал. У 93% акругаў на адно месца прэтэндуе адзін кандыдат. Прэтэндэнты ад дэмакратычнай апазыцыі — партыйнай ці непартыйнай — ідуць толькі ў 3% акругаў. У большасьці акругаў па выбарах у аблсаветы канкурэнцыі ня будзе. Грамадзтва ўспрымае безальтэрнатыўнасьць выбараў як норму. Апазыцыя ня здолела вылучыць кандыдатаў нават у палове гарадзкіх акругаў. Улады ж па-ранейшаму разглядаюць выбары як фармальнасьць і не дапускаюць дэмакратычнай канкурэнцыі. Трэцюю частку апазыцыйных вылучэнцаў не зарэгістравалі з надуманых падставаў. Сярод «зарэзаных» — прафэсары Хадыка, Астроўскі, Жаліба, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Малашка, кіраўнікі БПС і «Белага легіёну» Высоцкі й Чыслаў. Барацьба розных праўладных кланаў назіраецца толькі ў сталіцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0