Вершы

* * *

Я памру не інакш

Як конь, які страціў зубы.

Звалюся, загнаны ў баразьне.

Я памру не інакш

Як налітае золатам лісьце,

Пазбаўленае моцы трымацца

На дрэве жыцьця.

Я памру не інакш

Як краска, якой паспрыяла

Завянуць пчала,

Мёдам частуючыся.

Я памру не інакш

Як народзіцца ўнук,

А ва ўнука народзіцца сын.

Я памру інакш...

Не чакаючы другога прышэсьця.

Толькі ў гэтым жыцьці

Рай і пекла…

І ўсё ж такі, як гэта ні балюча,

Я памру.

Лінова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0