Дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня Валеры Шчукін заняў у сваёй полацкай акрузе толькі 3-е месца.

Валеры Шчукін
Валеры Шчукін
Дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня Павал Знавец ішоў на выбары ў Менску як беспрацоўны. Яму не ўдалося пераадолець 10-працэнтавае мяжы.

Былы прэтэндэнт на пасаду старшыні «Маладога фронту» ў Горадні Вадзім Саранчукоў меў супернікамі лідэра гарадзенскай суполкі АГП Юр’я Істоміна і доктара Ігара Макаранкава. Вадзіму таксама не ўдалося пераадолець 10-працэнтавага бар’еру.

Ніводнага кандыдата не правяла ў саветы зь першага заходу Лібэральна-дэмакратычная партыя.

Самае ж гучнае паразы на гэтых выбарах зазнаў былы камдыў, намесьнік дырэктара Барысаўскага крышталевага заводу В.Захарчанка. Ён ішоў на выбары

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў
безальтэрнатыўна і быў пэўны, што пераможа. Ягонага суперніка Сяргея Салаша (кааліцыя «Дэмакратычны Барысаў») «зрэзала» камісія. Экс-камдыва супакойвала і тое, што адзін з двух участкаў акругі — вайсковая часьць. Але каманда Салаша распаўсюдзіла 2000 улётак з заклікам галасаваць супраць. Яны выбралі такую тактыку, бо байкот палічылі немагчымым: начальства магло арганізаваць галасаваньне ў прымусовым парадку. У выніку, паводле папярэдніх зьвестак, на «цывільным» участку супраць камдыва прагаласавалі 70% выбарцаў, на «вайсковым» — 59%. А Салаш зьбіраецца выставіць сваю кандыдатуру на паўторнае галасаваньне.

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0