Увечары 22 чэрвеня ў Осла (Нарвэгія) прайшло лёсаваньне фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы па гандболе. Кантынэнтальнае першынство пройдзе ў студзені 2008 г. у гэтай краіне.

Зборная Беларусі (галоўны трэнер – Спартак Мірановіч) трапіла ў групу «С». Разам з намі будуць гуляць чэмпіён сьвету – 2007 зборная Нямеччыны, а таксама Гішпаніі і Вугоршчыны.

Свой першы матч беларусы правядуць са зборнай Нямеччыны, за якую выступае былы гулец зборнай Беларусі Андрэй Клімавец. Другі супернік – гішпанцы, потым – мадзяры.

Група «А»: Харватыя, Славенія, Польшча, Чэхія.

Група «В»: Данія, Расея, Нарвэгія, Чарнагорыя.

Група «D»: Францыя, Ісьляндыя, Славаччына, Швэцыя.

У наступны раўнд выходзяць па тры найлепшыя каманды з кожнае групы.

Нагадаем, што зборная Беларусі ўпершыню за 14 гадоў будзе гуляць на кантынэнтальным першынстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?