25 Красавіка

Марыі Т. з Залесься. Вашы высновы слушныя, а крытыка неапраўданая. «Сваіх» палітыкаў адрозьніце ад «несваіх» паводле спраў, а не паводле слоў. Хітры палітык зможа і непрыяцеляў выкарыстаць, а дурны і з сваімі звадзіцца. Калі палітык беларускі па натуры, гэта цьвёрдая зарука ягонага дзяржаўніцтва. Ня майце гістарычных ілюзій: не Селязьнёў з Чарнамырдзіным усё вырашылі ў 1996 г. Яны падтрымалі б любога мацнейшага — і падтрымалі таго, каго падтрымала большасьць беларусаў, хто меў больш рашучасьці і хто апанаваў СМІ.

Віталю С. зь Менску. Артыкул пра антынямецкія настроі простых амэрыканцаў безумоўна прыцягне ўвагу немца. Беларускаму ж чытачу цікавей дазнацца пра антыбеларускія ці беларусафільскія настроі дзе-кольвек.

Генадзю Л. зь Менску. Найперш ад нас залежыць, будзе «Белакаменная» ігнараваць незалежнасьць Беларусі ці не.

Зьмітру П. з Кастрыцы. У навінах, што трапляюць на старонку «З усёй краіны», галоўнае — тое, што ўбачана Вашымі вачыма і перадумана Вамі. Вычытанае ў газэтах — не навіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0