6 чэрвеня 2003 г.

Сержуку А. з Клімавіч. Частку фактаў, якія Вы падаяце ў артыкуле «Праз праўду да свабоды», «НН» ужо друкавала. Іншае можна знайсьці ў Інтэрнэце. А вось зьвестак пра тое, што робіцца ў Клімавічах, нідзе няма. Напішэце нам пра гэта.

В.Г. зь Менску. Артыкулаў па-расейску газэта не друкуе.

Эдуарду Т. з Смалявіч. Вашая тэорыя этнагенэзу ліцьвінаў выклікае спрэчкі. Прапануйце яе найперш спэцыялістам-гісторыкам у «Беларускі гістарычны агляд», «Сшыткі гістарычныя», «Спадчыну» ці «ARCHE».

Антаніне К. з Крупак. Дзякуй за добрыя словы. Здароўя й посьпехаў Вам і радзіне Серанковых.

Эдуарду Х. з Бабруйску. Калі Вы лічыце, што чыесьці артыкулы — «сьвядомая правакацыя», дык мусіце сваю думку сур’ёзна абгрунтоўваць. Бяз доказаў не пераконвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0