З 19 чэрвеня пачаліся акцыі ў абарону ліцэю. Паколькі дазвол на правядзеньне пікетаў давалі толькі на традыцыйнай плошчы Бангалор, іх было вырашана ладзіць несанкцыявана і шторазу ў іншых месцах.Да таго, што ліцэісты 19 чэрвеня выйдуць на Кастрычніцкую плошчу, міліцыя выявілася падрыхтаванай. Выхад на вуліцу Кірава перакрылі міліцыянты і амапаўцы (кожны не ніжэйшы за капітана): баяліся, відаць, што ліцэісты з бацькамі пойдуць да Адміністрацыі прэзыдэнта.

Тады яны спакойна выйшлі дварамі на праспэкт Скарыны, а праспэктам — на галоўны пляц сталіцы. Майкі з надпісамі «Я люблю Ліцэй», гістарычныя ды геаграфічныя мапы, газэты з артыкуламі пра ліцэй, падручнікі — вось і ўвесь «рыштунак» удзельнікаў акцыі. Да навучэнцаў адразу ж падцягнуліся амапаўцы, якімі кіраваў супрацоўнік міліцыі ў цывільным з прозьвішчам Мухтараў. Падаецца, што праўда, сп.Мухтараў не захацеў і хуценька сышоў пасьля таго, як журналісты яго апазналі. Зьмяніў яго супрацоўнік гарадзкога ўпраўленьня міліцыі інспэктар Лагодзіч, які да таго спрабаваў ня выпусьціць навучэнцаў ліцэю на вуліцу Кірава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0