Паварот перад пінскім мостам прыбяруць коштам 12 дамоў |
Генеральны план развіцця Пінску на бліжэйшыя дзесяцігоддзі прадугледжвае радыкальныя змены ў ягонай цэнтральнай частцы.
У прыватнасці, плануецца знос двух жылых дамоў па вуліцы Завальная і цэлага дзясятка па правым баку Першамайскай на участку ад рэстарана «Зара» да будынка Пінскага аддзялення Нацбанку. Па вызваленай тэрыторыі пройдзе аўтадарога, якая злучыць вуліцы Першамайскую і Бялова.
Такім чынам выезд на мост праз Піну ў гістарычнай частцы горада будзе магчымы без «затораў» і паваротаў, якія могуць стаміць. Адміністрацыя горада ўжо пачала займацца паэтапным высяленнем жыхароў з дамоў, якія будуць знесеныя. Некаторыя з іх знікнуць з мапы Пінску ўжо да канца бягучага году, піша «Вячэрні Брэст».