У часе сёньняшняй сустрэчы бакоў выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу Алега Гулака.

Паводле загаду судзьдзі Пракаповіч прадстаўнік Акадэміі кіраваньня прадставіў неабходныя дакумэнты, сярод якіх копія Статуту навучальнай установы, загады аб залічэньні на вучобу і адлічэньня Юрася Алейніка, пратаколы паседжаньняў і г.д. Судзьдзя выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу Алега Гулака на той падставе, што той нібыта ня мае паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы студэнта ў судзе.

Юрась Алейнік настойвае, што ягонае адлічэньне сьведчыць пра дыскрымінацыю і парушэньн яго канстытуцыйных правоў. На яго думку, каб давесьці факт дыскрымінацыі, суд павінен азнаёміцца з вучэбнымі журналамі ўсіх групаў 4‑га курсу Акадэміі.

Судзьдзя Пракаповіч паведаміла, што рашэньне аб такой экспэртызе будзе прынятае ў часе бліжэйшага судовага паседжаньня. Яно адбудзецца 4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну (вул. Сямашка, 33) ў 14.00, каб. 2106.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0