Альтэрнатыўны праект бюджэту на 2004 год прапанавалі экспэрты дасьледчых цэнтраў “Мізэса” (Яраслаў Раманчук) і “Стратэгія” (Леанід Заіка) разам з дэпутатамі групы “Рэспубліка” (Уладзімер Парфяновіч). Праект закону накіраваны ў Савет Mіністраў і прэзыдэнту краіны.

Прапанаваны праект бюджэту прадугледжвае шэраг рэформаў, перш за ўсё ў падатковай сфэры. Прапануецца адмяніць падатак на дабаўленую вартасьць і замест яго ўвесьці падатак з розьнічнага абароту падаткаў і паслуг. На думку распрацоўшчыкаў праекту, уваходжаньне суседніх краін у Эўразьвяз і далучэньне да эўрапейскай сыстэмы падаткаў можа даць Беларусі шанец стварыць надзвычай прывабны інвэстыцыйны клімат. Прапануецца зьніжэньне падаткаў з прадпрыемстваў з мэтай правядзеньня рэструктурызацыі і мадэрнізацыі. За прыклад узяты падатковыя сыстэмы іншых краін, якія прайшлі сацыяльна-эканамічную трансфармацыю (Японія, Карэя). Іх вопыт паказвае, што падатковая нагрузка не павінна перавышаць 11—25% для стварэньня ўмоў для эканамічнага цуду. Скасаваньне мноства падатковых ільгот, на думку распрацоўшчыкаў, зробіць бюджэт больш празрыстым, зьменшыць карупцыю. Падатковая база павінна быць уніфікаваная для ўсіх катэгорый падаткаплацельшчыкаў. Бюджэт скіраваны на зьніжэньне інфляцыі да 10% у год. Прапануецца пачаць рэструктурызацыю прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0