Украінцы, беларусы, чачэнцы маюць права жыць ва ўласных дзяржавах Украіна можа зрабіцца сябрам NATO і ЭЗ, а можа ператварыцца ва ўскраіну Расеі.
Так лічыць Зьбігнеў Бжазінскі — цяпер прафэсар унівэрсытэту імя Джонза Гопкінса, а ў 1977—81 г. дарадца прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. Ад чаго залежыць рэалізацыя гэтых сцэнароў, Бжазінскі расказаў у інтэрвію ўкраінскаму часопісу “ЄвроАтлантика”.
— Каго, на ваш погляд, нагадвае Ўкраіна на сусьветнай шахматнай дошцы? Пешку, каня, ладзьдзю?
Зьбігнеў Бжазінскі: Хутчэй слана. Яна рухаецца па простай лініі то наперад, то назад. Слон — гэта важная фігура. Але не такая ўплывовая, як іншыя ўдзельнікі гульні на шахматнай дошцы.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".