Эўразьвяз дамагаецца, каб Швэцыя прыняла закон аб бязмытным увозе вялікіх колькасьцяў алькаголю і цыгарэтаў на тэрыторыю краіны.
Швэды ж упарцяцца, баронячы здароўе нацыі. Спрэчка мае быць вырашаная да 1 студзеня. Свабоднае транспартаваньне тавараў — адзін з асноўных прынцыпаў ЭЗ. Стакгольм, на думку эўрачыноўнікаў, не павінен пазбаўляць швэдаў права прывезьці, напрыклад, з замежнай турпаездкі некалькі скрыняў віна для прыватнага спажываньня без дадатковай аплаты на мяжы. (А гэткім чынам можна правозіць 110 л піва, 90 л віна (128 бутэлек па 0,7 л), 10 л чаго мацнейшага і 800 пачкаў цыгарэт.) Колькасьць такіх «завозаў» у год не абмяжоўваецца.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".