На кантрольна-прапускным пункце не было чэргаў. Новы візавы рэжым дзейнічае, яшчэ болей аддаляючы нас ад Эўропы і ад сяброў-суродзічаў па той бок мяжы.

Але пра гэта ня надта хацелася думаць. Па містычнай завядзёнцы, падчас фэстывалю было, як заўсёды, добрае надвор’е. Сонца, блакітнае неба, шэрань у палец таўшчынёй, — што яшчэ трэба для добрага настрою пасьля халоднага засьнежанага Менску? Ну, можа, кубак гарачае кавы альбо куфаль халоднага піва, — хто што любіць. А той, хто любіць паслухаць добрае музыкі, таксама меў мажлівасьць гэта зрабіць. Сёлетняя «Бардаўская восень» на Беласточчыне мела адметны фармат: замест двух дзён у Бельску канцэрты адбываліся цягам трох дзён у Беластоку, Бельску і Гайнаўцы. Не было традыцыйнай конкурснай праграмы, толькі выступы запрошаных зорак.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0