Пра сёньняшні камсамол карэспандэнт «НН» гутарыць зь першым сакратаром ЦК ЛКСМБ Зьмітром Яненкам.

«НН»: У камсамол Вы ўступілі ў 1990-м. А я якраз тады зь яго выйшла. Дакладна ведаю, чаму так зрабіла. А Вы?

Дзьмітры Яненка: Камуністычныя ідэі мне блізкія. Камсамол — добрая арганізацыя. Нэгатыў у яе гісторыі ня можа пераважыць станоўчыя бакі.

«НН»: Была ў вашым родным Салігорску акурат 29 кастрычніка. Ён аж трапеча ад сьвяточных камсамольскіх транспарантаў. Менск увесь у профілях Леніна й БРСМ-аўскіх расьцяжках. Усё пярэстае, колеру літоўскага сьцягу ці растафары. Чаму вас не запрасілі на гэтае сьвята жыцьця?

Дз.Я.: Улада баіцца прызнаць, што ў краіне існуе камсамол — не БРСМ, а Ленінскі камуністычны саюз моладзі, зь якім зьвязанае мінулае вэтэранаў, шмат каго зь цяперашніх кіраўнікоў дзяржавы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0