17 кастрычніка Менскі дзяржаўны політэхнічны каледж адзначыў 75-годзьдзе.

У 1928 г. ён быў заснаваны як Чырвоны тэхнікум і пачаў рыхтаваць тэхнікаў-гідролягаў для народнай гаспадаркі. Пасьля вайны яму надалі статус палітэхнікуму, а з 2000 г. палітэх называецца Менскім дзяржаўным політэхнічным каледжам. Там рыхтуюць спэцыялістаў у асноўных гаспадарчых спэцыяльнасьцях: мікраэлектроніка, тэхналёгія машынабудаваньня, мэтралёгія і стандартызацыя, дакумэнтальнае забесьпячэньне кіраваньня.

Я спадзяюся, што Палітэх і надалей будзе прыносіць вялікую карысьць незалежнай Беларусі і яшчэ ня раз зьбярэ грамаду на свой юбілей.

Барыс Гарэцкi, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0