Першы беларускі падручнік астраноміі для школьнікаў склалі Іларыён Галуза, Уладзімер Голубеў і Аляксандар Шымбалёў — ён жа айцец Аляксандар, праваслаўны сьвятар, што служыць у катэдральным Сьвята-Духавым саборы.

Падручнік надрукаваны на замову Мінадукацыі, выдадзены ён па-беларуску й па-расейску. У дапаможнік, апрача ўласна астранамічных зьвестак, увайшлі згадкі пра беларускіх астраномаў, а таксама пералік астэроідаў зь беларускімі назвамі. Назвы даваліся «геаграфічныя» (Беларусь, Берасьце, Лясная, Менск) і «асабовыя» — на імёны навукоўцаў і славутасьцяў (Алегія, Блажко, Жангаловіч, Ціхаў, Цераскія, Шміт, Шагал).

Сьпіс далёка ня поўны. На свае астэроіды чакаюць яшчэ імёны стваральніка Віленскай астранамічнай абсэрваторыі Марціна Пачобута-Адляніцкага, яго калегі Яна Сьнядэцкага — славутых навукоўцаў XVIII—ХІХ ст., а таксама таленавітых астраномаў-самавукаў Язэпа Драздовіча й Радаслава Астроўскага.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0