«Аіда», пастаўленая яшчэ ў 1951 г. Ларысай Александроўскай, у кастрычніку прайшла ў трохсоты раз. У паўнюткай залі, з новымі выканаўцамі.

Гала-канцэрт у Опэры — гэта жыцьцё ў мініятуры. Спаборніцтва ўсіх з усімі за права застацца ў сэрцах слухачоў. Артысты, як пеўні, па чарзе распускаюць пер’е сваёй абаяльнасьці і таленту. А пад заслону ўсе яны — пераможцы і аўтсайдэры — разам зьбіраюцца на сцэне, каб сымбалічна сьцьвердзіць сваё яднаньне ў мастацтве, у пераможным сьвятле ісьціны, прыгажосьці і дабра. Тэатар ператвараецца ў тое, чым ён быў ад пачатку, — у сьвятыню. І ўсе, хто там ёсьць, узрушаныя ўрачыстасьцю хвіліны, спазнаюць цуд пераўвасабленьня ў адну вялікую, шляхетную душу. Самы час засьпяваць нешта ўсім знаёмае, натхняльнае, з чым пойдзеш дахаты і доўга яшчэ будзеш пачувацца так, нібыта цябе прычасьцілі і блаславілі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0