Камэнтар да «паксасгейту» літоўскага тыднёвіка «Veidas».

Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас па зьяўленьні першых абвінавачаньняў на адрас сваіх дарадцаў заявіў, што гэта «змова». Не прайшло і двух тыдняў ад пачатку скандалу, а Паксас пра тыя словы ўжо нат ня згадвае.

Аднак дакумэнты, знойдзеныя пракуратурай у доме Юр’я Барысава, найбуйнейшага прэзыдэнтавага спонсара, спрычыніліся да вяртаньня тэмы «змовы». Толькі цяпер гаворка ідзе аб змове сапраўднай. Грамадзкасьць даведалася пра плян «Страказа», мэтай якога была перадача ўсёй улады ў краіне лібэральным дэмакратам і асабіста Паксасу. Інакш як змовай гэты плян нельга назваць. Змовай супраць дэмакратыі, змовай супраць дзяржавы. Тое, што плян не ўдалося ажыцьцявіць, перш за ўсё посьпех Літвы і спэцслужбаў яе саюзьнікаў. Змоўшчыкаў выдаў іх спосаб мысьленьня, якога яны не маглі і, пэўна, ніколі ня змогуць зьмяніць. Гледзячы з вышыні сваіх пасад на літоўцаў-«недачалавекаў», яны былі ня ў стане паверыць, што гэтая краіна, зь іх пункту гледжаньня ня вартая нават таго, каб называцца дзяржавай, можа проціпаставіць нешта вялікім аналітыкам з КГБ. Што ў Літве могуць дзейнічаць прафэсійныя службы бясьпекі, якія карыстаюцца павагай калег з-за акіяну. Што ў Літве за 14 гадоў незалежнасьці, нягледзячы ні на што, узьнікла грамадзянская супольнасьць. Што ў Літве ня ўсё і ня ўсіх можна купіць. Што Літва, нягледзячы ні на што, зрабілася эўрапейскай дзяржавай.

Аўдрус Бачуліс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0