У краіне функцыянуе ўжо 460 пунктаў абслугоўваньня кліентаў па сыстэме пераводу грошай «Western Union».

55% зь іх знаходзіцца ў «Беларусбанку». Гэтая зручная сыстэма грашовых пераказаў абслугоўвае выключна міжнародныя трансакцыі. Паводле статыстыкі, у Беларусі 80% пераводаў прыходзяць з-за мяжы і толькі 20% ідуць зь Беларусі за межы краіны. Сярэдняя сума пераказу — 340 даляраў.

За гэтымі лічбамі хаваецца ні што іншае, як пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне. Зазвычай грашовыя пераводы праз «Western Union» робяць для сваякоў беларусы, якія працуюць за мяжой. Частай зьявай сталі чэргі на атрыманьне грошай у такіх пунктах! Беларусь робіцца другой Малдовай ці Азэрбайджанам, гіганцкая частка насельніцтва якіх стала працуе па-за межамі краінаў, забясьпечваючы такім чынам сродкі для існаваньня сваякам, што засталіся ў хаце.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Дамінік Міхайловіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0