Масква працягвае шантажаваць Лукашэнку.
У Радзе па замежнай і абароннай палітыцы адбылася чарговая сустрэча зь лідэрамі беларускай апазыцыі, на гэты раз левае.
У мінулую пятніцу, 14 лістапада, Маскву наведала дэлегацыя лідэраў беларускіх левых партыяў. Яны былі запрошаныя на «круглы стол» Сяргеем Караганавым, старшынём Рады па замежнай і абароннай палітыцы ды намесьнікам дырэктара Інстытуту Эўропы Расейскай акадэміі навук. Падобныя сустрэчы апошнім часам адбываюцца рэгулярна. У пачатку восені ваяж у Маскву зьдзейсьнілі прадстаўнікі АГП і БНФ.
Сустрэча расейскіх аналітыкаў зь беларускімі палітыкамі адбывалася ва ўтульным гатэлі «Срэценскі», стылізаваным пад XV ст., недалёка ад вядомай вуліцы Лубянка. Запрашэньні на ўдзел у «круглым стале» «Ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Расеі і Беларусі. Разьвіцьцё расейска-беларускіх адносінаў на шляху збліжэньня з Эўропай» прынялі Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў, Аляксей Кароль, а таксама Натальля Машэрава. Апошняя прысутнічала ў якасьці сябра парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі, у кампаніі апазыцыянэраў яна не адчувала дыскамфорту і ў дыскусіі не ўступала. Паводле нашай інфармацыі, запрашэньне меў і Мікола Статкевіч, але ў Маскву не паехаў.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Сяргей Ёрш