Працяг. Пачатак у №42.

Просьбітаў прытулку можна разасобіць на некалькі катэгорыяў.

Найперш гэта сапраўдныя бежанцы, якія ўцякаюць ад войнаў у сваіх краінах, разьні паводле нацыянальных, расавых ці рэлігійных прыкметаў (аўганцы, курды, афрыканцы, чачэны).

Другую групу складаюць грамадзяне, якія едуць у Эўропу на заробкі, але замест работы атрымліваюць зялёную кніжку бежанца, г.зн. уваходзяць у Сыстэму (трапляюць на азюль). Гэта пераважна прадстаўнікі «братніх» рэспублік былога СССР. Амаль усе яны з часам пачынаюць красьці, падвышаючы такім чынам памер свайго сацыялу — памесячнай выплаты на ежу і прадметы першай неабходнасьці (адзеньне, пасьцельная бялізна і посуд выдаюцца кожнаму новаму бежанцу).

Трэцяя катэгорыя — бамбісты, якія едуць у Заходнюю Эўропу пераважна брыгадамі з канкрэтнай мэтай: бамбіць (выстаўляць), альбо, кажучы чалавечай мовай, папросту абкрадаць без разбору крамкі, крамы, супэр- і гіпэрмаркеты сытых капіталістаў. Бамбісты таксама ўваходзяць у Сыстэму, што дазваляе ім знаходзіцца ў краінах Эўразьвязу ды яшчэ атрымліваць сацыял на кішэнныя выдаткі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Славамір Адамовіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0