Малдаўскі правал, літоўскі скандал, грузінскі абвал, украінскі нафтаправод, беларускі пазл: расейскія ўплывы ў СНД слабеюць, ЗША напагатове.

Грузія для расейцаў — што для ангельцаў Індыя. Гэта мэнтальны «ўсход», толькі што разьмешчаны на поўдні. Гэта «на холмах Грузии лежит ночная мгла». Гэта Мцыры, Міміно, Кікабідзэ, Гвэрдцытэлі і Сасо Паўліяшвілі. Чыбурданадзэ й Гапрындашвілі. Радзіма Прымакова й Іванова. Баграціён. Сталін і Маякоўскі. Доўгі вечар у Гаграх. І «Суліко». Там, дзе ўсё мусіць быць прасякнута любоўю да расейскіх братоў, раптам перамагае Саакашвілі. Гамсахурдзія быў сьпісаны на памылку маладосьці — і вось ізноў нацыяналіст.

Пуцін разьвітаўся з Шэварднадзэ раздражнёнай заявай: ва ўнутранай палітыцы пры ім было «толькі бездапаможнае лявіраваньне між рознымі палітычнымі сіламі краіны», а «эканамічная палітыка зьвялася да барацьбы за зьневажальныя падачкі з-за мяжы». Тон нагадвае 70-я гады мінулага стагодзьдзя і ня можа выклікаць энтузіязм у кіраўнікоў іншых падобных краінак СНД.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0