Праз 12 гадоў пасьля распаду СССР у Грузіі спынілася прамысловасьць і, як вынік, нашмат палепшылася экалёгія.

Грузіны даўно ня маюць цэнтральнага ацяпленьня, у многіх дамах няма электрычнасьці. Людзі жывуць аўтаномна, і кожны адказвае сам за сябе. У Грузіі вельмі дрэнныя дарогі. Беларускія ў параўнаньні зь імі — люстэрка. Грузіны ня плацяць ніякіх падаткаў, таму іх папросту не зьбіраюць. З гэтай прычыны вельмі дрэнна ўладкаваныя сацыяльныя і камунальныя справы. Дамы звонку выглядаюць абшарпанымі, але ў кватэрах усё прыстойна і нават шыкоўна. Гэтак у гутарцы з карэспандэнтам «НН» характарызуе грузінскае жыцьцё Сьвятлана Каралёва, якая ў 1995—98 г. працавала каардынатарам Эўрапейскага міжнароднага форуму па краінах былога СНД і часта наведвала Грузію.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0