20 лістапада ў кавярні Дому літаратара прэзэнтавалі зборнік «Літаратурны квартал».

Імпрэза «нечакана» супала з днём нараджэньня пісьменьніка Леаніда Дайнекі, кіраўніка фірмы — фундатара выданьня. Кніга — плён гадавое працы літаб’яднаньня, якім кіруе паэтка Людміла Рублеўская. 33 паэты зь яго могуць быць аб’яднаны пад лінкам «другое філялягічнае пакаленьне» — улічыўшы месца вучобы большасьці і піетэт да Лысае гары, куды суполка нават ладзіць вандроўкі.

На выданьне «Літаратурнага кварталу» накладам у тысячу асобнікаў кампанія «Белпі» — вытворца дарагога алькаголю — выдаткавала 4 млн рублёў.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0