“Наша Ніва” не гумовая. Яна папяровая, і мае пакуль толькі шаснаццаць старонак. На іх фізычна ня могуць зьмясьціцца ўсе матэрыялы, што прыходзяць на адрас Рэдакцыі. Адгэтуль Вашыя артыкулы, камэнтары, ідэі, навіны, якія з тых ці іншых прычынаў ня трапілі ў газэту, марнець у архівах ня будуць. Усім знойдзецца месца на “Сваёй хвалі”. “Свая хваля” — гэта новая рубрыка, якая адчыняецца на сайце “НН”. “Свая хваля” — гэта некалькі дадатковых віртуальных старонак “Нашай Нівы” штотыдня. “Свая хваля” вольная ад карэктуры і рэдактуры. Стрэнемся на “Сваёй хвалі”! Абнаўленьне штопанядзелак. Пішэце на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0