Як бы ні рапартавалі генэралы пра мадэрнізацыю і рэфармаваньне Ўзброеных Сілаў, партызаншчына па-ранейшаму застаецца для Беларусі самым пэрспэктыўным сродкам абароны ад агрэсіі.

А ядром гэтага партызанскага руху павінен стаць спэцназ. Гэтак лічыць палкоўнік Уладзімер Барадач, легендарны камандзір брыгады Мар’інагорскага спэцназу.

«НН»: Як бы Вы ацанілі стан і баяздольнасьць беларускага войска?

Уладзімер Барадач: Найперш няясна, чаго мы хочам зь яго дапамогай дасягнуць. Хочам шляхам вайсковай сілы пашыраць сваю тэрыторыю? Ці ўтрымаць тую, што ёсьць, і захаваць яе незалежнасьць? Трымаем вялізарную структуру на выпадак вайны, але, згодна з усімі прагнозамі, наагул ня можам удзельнічаць у баявых дзеяньнях.

У выпадку нападу на нас нейкага агрэсара, беларускія Ўзброеныя Сілы могуць толькі пасьпець заняць абарону, спыніць праціўніка і стрымліваць яго некалькі дзён альбо тыдняў, каб пасьпець заявіць у ААН пра агрэсію. Безумоўна, мы можам весьці эфэктыўную партызанскую вайну…

«НН»: Спэцназ рыхтуюць да гэтага?

У.Б.: У Беларусі яшчэ з часоў СССР існуе падрыхтаваны «партызанскі» рэзэрв.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Размаўляў Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0