Як выглядае польская пэнсійная сыстэма?

Як Польшча была вымушаная яе зьмяніць з прыстасаваньнем да стандартаў Эўразьвязу? Як будзе выглядаць выплата пэнсіі пасьля ўваходу ў ЭЗ?

Ад 1 студзеня 1999 г. у Польшчы пачала дзейнічаць новая пэнсійная сыстэма. Згодна зь ёй, пэнсіянэры атрымліваюць грошы зь дзьвюх крыніцаў: з рэфармаванага Ведамства сацыяльнага страхаваньня і Адкрытых пэнсійных фондаў. Складкі, якія трапляюць у тыя фонды, рэгіструюцца на індывідуальных пэнсійных рахунках. Пералічаныя сродкі павялічваюцца шляхам інвэстыцыі на фінансавых рынках. Таму ўзровень будучай пэнсіі залежыць таксама ад эфэктыўнасьці інвэстыцыяў згаданых фондаў.

Урад хоча ад 1 красавіка 2004 г. увесьці індывідуальныя пэнсійныя рахункі, на якія можна было б наўпрост пералічваць грошы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Анна Дамбкоўска Беларуская служба радыё «Палёнія»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0