Француская каталіцкая газэта дае прыклад іншай журналістыкі

Як завецца адзіная агульнафранцуская штодзённая газэта, продажы якой за апошні год ня зьменшыліся? Гэта каталіцкая «Croix» («Круа», г.зн. «Крыж»), якая існуе ўжо 120 гадоў! Нядаўна яна памяняла дызайн, каб прыцягнуць новых, маладзейшых чытачоў.

Героі рэклямнай кампаніі «Croix», якая абышлася ў 400 тысяч эўра, — Буш, Ленін і Жазэ Бавэ, лідэр францускіх антыглябалістаў. Прэзыдэнта ЗША над Сэнай ня дужа шануюць, затое да правадыра сацыялістычнай рэвалюцыі многія і сёньня адчуваюць сантымэнт. Выбар гэтых фігур адпавядае духу выданьня, якое плыве «ня ў рэчышчы» поглядаў большасьці французаў. Праз гэта газэце цяжка даецца рынкавы посьпех. 95,6 тыс. прададзеных экзэмпляраў «Croix» — не найлепшы вынік для краіны з 60-мільённым, пераважна каталіцкім насельніцтвам. Цяжка дасягнуць лепшых вынікаў, калі тыповы чытач газэты — 60-гадовая шчырая каталічка, якая атрымлівае «Croix» праз падпіску (як і астатнія 94% чытачоў, што забясьпечвае выданьню нечуваную на францускім рынку стабільнасьць продажаў).

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

ФС; паводле «Gazety Wyborczej»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0