Калі 4 красавіка прыхільнікі Рэфармацыі зьбіраліся на першую «юбілейную» канфэрэнцыю, ніхто нават не ўяўляў, колькі розных мерапрыемстваў яшчэ будзе.

Вернікі розных пратэстанцкіх плыняў па-свойму адзначалі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі: хто толькі супольнымі малітвамі, хто масавымі мерапрыемствамі на плошчы Бангалор, хто канцэртамі, хто тэалягічнымі дыспутамі. Сьвяткаваньне было падобным да самога рэфармацкага руху: яго ніхто не арганізоўваў спэцыяльна і цэнтралізавана не кантраляваў. Грамадзтва, навукоўцы, зборы розных канфэсій, нават музыканты — усе прыдумлялі і плянавалі сьвяткаваньне паводле ўласнай ініцыятывы, не заўсёды ведаючы, што, кім і дзе робіцца яшчэ. Такі падыход пазбавіў асобныя мерапрыемствы залішняй урачыстасьці і пампэзнасьці. Усё адбывалася сьціпла і камэрна, але гэта больш адпавядае самому духу Рэфармацыі. Адным з апошніх сьвяточных мерапрыемстваў з гэтай нагоды будзе музычны фэст з чатырох канцэртаў, што адбудуцца з 4 да 11 сьнежня ў залі касьцёлу Сьв.Роха.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Уладзімер Мацкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0