Павал Якубовіч пра новую Думу: «...аршином общим не измерить»

Для большасьці беларусаў цяперашнія выбары ў расейскуюДуму былі нечым кшталту тэлеканцэртаў. Людзі рагаталі з выбрыкаў Жырыноўскага, пазяхалі, калі слухалі Лапшына, і крывіліся, гледзячы на безгустоўныя ператварэньні мірнага аўтамабіліста Пахмелкіна ў баявога танкіста. Пярэстыя, але пляскатыя тэлекарцінкі не маглі даць поўнага ўяўленьня пра складаныя мэханізмы выбараў, пра буйныя драмы і дробныя трыюмфы. У адрозьненьне ад выбараў 1993 г., напрыклад, няшмат людзей у Менску ня спалі ноч, чакаючы вынікаў.

Шчыра шкада Рыгора Яўлінскага, які адной сваёй прысутнасьцю ў Думе часам відавочна ўздымаў інтэлектуальны ровень калегаў. Так, «Яблык» дэманстратыўна сыходзіў ад таго, каб браць на сябе адказнасьць за палітычныя рашэньні, але яго людзі часьцяком прапаноўвалі рэчы сур’ёзныя і пэрспэктыўныя. У Яўлінскага быў да таго ж свой кодэкс гонару.

А вось пра Нямцова варта сказаць некалькі цёплых словаў. Яшчэ калі на пачатку сваёй дзяржаўнай дзейнасьці ён прапанаваў чыноўнаму народу перасесьці на ніжагародзкія «Волгі», многім стала зразумела, што пры такіх, як ён, лідэрах у лібэральнай ідэі кароткае жыцьцё.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0