Крыху менш за год засталося да выбараў у палату прадстаўнікоў, а будучыя прэтэндэнты на мандат ужо пачалі голасна заяўляць пра сябе.

Дэпутат Васіль Хрол адной сваёй заявай стварыў, як кажуць эканамісты, «пазнавальны брэнд». Прычым таму выбаршчыку, які ў Беларусі ўсё вырашае, прапанова Хрола спадабалася.

На тым тыдні з вуснаў бізнэсмэна Хрола прагучала прапанова ў стылі «рабуй нарабаванае»: няхай карыстальнікі мабільнай сувязі плацяць 20% падатку на даданую вартасьць за свае тэлефонныя размовы. На сёньня такі падатак плацяць толькі юрыдычная асобы. Хрол прапанаваў абкласьці і асобаў фізычных. Міністар фінансаў і прэзыдэнт прапанову падтрымалі.

Асноўныя аргумэнты Хрола — недахоп сродкаў у бюджэце і забесьпячэньне прагрэсіўнасьці падатковай сыстэмы. Дадзены тэрмін азначае рост падатковага цяжару для заможных людзей, каб яны па справядлівасьці дзяліліся з усім грамадзтвам.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

ДМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0