Іван Шамякін. Начныя ўспаміны. — часопісы «Полымя» і «Беларуская думка»; «ЛіМ».

Гэты твор стаў адкрыцьцём і для прыхільнікаў, і для непрыхільнікаў творчасьці Івана Шамякіна. А міжвольнае параўнаньне гэтых успамінаў з «Доўгай дарогай дадому» Быкава ды дзёньнікамі Адамчыка, іншых зь вялікай плеяды, дазваляе параўнаць, як працавалі гэтыя людзі над сабой і сваімі творамі, ды пазнаць таямніцы савецкага жыцьця.

Непрыхільнікі — а гэта пераважна моладзь, знаёмая з Шамякіным з хрэстаматыяў і таблёідаў, — будуць уражаныя беларускасьцю і інтэлігентнасьцю пісьменьніка, які мае імідж савецкага і камэрцыйнага. «Успаміны» раскрываюць сакрэт мільённых накладаў: карпатлівая праца над дэталямі і стараннае падтрыманьне кола кантактаў з абранымі — аж да ЦК. Шамякін гатовы быў у пошуку дакумэнтаў зьвяртацца да старшыні КГБ, а сюжэты зьбіраў нават у кантактах зь міністрамі. Зь іншага боку, пісьменьнік рабіў усё для прамоцыі сваіх твораў. Ён з шкадаваньнем канстатуе, што не пабываў з сустрэчамі ва ўсіх раёнах Беларусі — прамінуў Кармянскі.

Крытычны да цяперашняга кіраўніцтва (яно «страціла нацыянальны гонар»), Шамякін падкрэсьлівае, што мастацкая праўда заўжды для яго значыла болей, чым партыйная ўстаноўка.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Гезгала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0