Дзяржаўны канцэртны аркестар Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга прэзэнтаваў новую праграму «Ўладзімер Караткевіч.

Новыя песьні». Падзея адбылася 16 сьнежня ў клюбе імя Дзяржынскага.

Гэта ўжо 17-ы канцэрт аркестру з цыклу «Славутыя імёны Беларусі». Перад тым былі створаны праграмы на вершы Міцкевіча, Купалы і Коласа, Барадуліна. «Я прачытаў усю лірыку паэта і зразумеў: гэта сапраўды нацыянальны геній, — прызнаецца Фінберг. — На момант пачатку працы існавала толькі адна песьня на верш творцы. Цяпер толькі ў нашым рэпэртуары іх блізу трыццаці. Нялёгка працавалася з тэкстамі паэта, арыгінальнымі паводле самой будовы».

Паводле словаў Фінберга, часьцяком у аркестру ўзьнікаюць праблемы з напаўненьнем заляў, асабліва ў Менску: «Тыя арганізацыі, што мусяць гэтым займацца, не заўжды выконваюць свае абавязкі». Ці стануць «новыя песьні» Караткевіча гітамі? «Гіты робяць на ТБ і радыё. Калі яны вырашаць зрабіць крок насустрач беларускаму слову, будуць гіты», — кажа Фінберг.

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0