Загадкавае «Таварыства Ардынацка» адыгрывае ў польскай палітыцы заўважную ролю.

Настолькі заўважную, што прэзыдэнт Квасьнеўскі прымае яго кіраўніцтва часьцей, чым кіраўніцтва Саюзу лявіцы дэмакратычнай.

«Таварыства Ардынацка» (Stowarzyszenie Ordynacka) было створанае на пачатку 2001 г. былымі сябрамі Аб’яднаньня польскіх студэнтаў (АПС), што існавала ў апошняе дзесяцігодзьдзе ПНР. Уласна Ардынацка — гэта невялікая вуліца ў цэнтры Варшавы, дзе месьціўся калісьці галоўны офіс АПС, а цяпер сядзіба Таварыства.

Студэнцкае мінулае — адзінае, што яднае пяць тысячаў сяброў Ардынацкай. Сярод іх ёсьць і дзеячы ўладнага Саюзу левых дэмакратаў, і правыя з Уніі свабоды, Грамадзянскай плятформы ці «Закону і справядлівасьці». Да Ардынацкай належаць міністар замежных справаў Цімашэвіч, кіраўнік камісіі Сойму па эўрапейскіх справах Алексы, іншыя міністры, шэраг кіраўнікоў буйных дзяржпрадпрыемстваў, у тым ліку пошты, нафтавых кампаніяў і тэлебачаньня. Пасьведчаньне №1 сябра «Таварыства Ардынацка» мае прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

АДз, Варшава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0