Ці можа чалавек адзін зьмяніць духоўнае жыцьцё свайго гораду? Гамяльчук Андрэй Бандарэнка даказаў — так!

Пасьля ганебнага рэфэрэндуму 1995-га многае з даробку беларускае культуры не магло даходзіць да спажыўца празь дзяржаўныя каналы. І сёньня кнігарні не бяруць на рэалізацыю непажаданыя выданьні. Толькі незалежны распаўсюд дае ім магчымасьць сустрэцца із спажыўцом.

У Гомелі пачатак традыцыі гэткага распаўсюду зьвязаны з імёнамі моладзевых лідэраў Аўгена Касьцюшкі і Алеся Карніенкі. Добрую працу зрабіў і стацыянарны пункт продажу пры аддзеле інфармацыйных тэхналёгіяў Абласное бібліятэкі. Тамака ў 1996—97 г. беларуская культурная прадукцыя рэалізоўвалася ў рамках праекту БГФ «Наша Ніва». А цяпер самым дзейсным у распаўсюдніцкай сфэры ё Андрэй Бандарэнка. Менавіта на ягоны пункт за танкам штонядзелю імкнуцца гамельчукі, прагныя да кніжных і музычных навінак.

Спадар Бандарэнка — ураджэнец Гомелю. Яму троху за трыццаць. Захапленьне Беларушчынай прыйшло да яго на пачатку 1990-х праз газэты «Наша Ніва» ды «Свабода». Між тым папярэдняе выхаваньне ў Рэчыцкай школе-інтэрнаце для дзяцей з слабым слыхам было чыста савецкага духу.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Балахонаў, Гомель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0