Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сёньня знаходзіцца зь візытам на Меншчыне. З раніцы Мілінкевіч меў сустрэчу зь людзьмі на жодзінскім рынку.

Бліжэй да абеду Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Барысаў, хоць гэты горад і ня значыўся ў графіку палітыка. Мілінкевіч прыняў рашэньне прыехаць у Барысаў пасьля таго, як даведаўся, што раённая пракуратура выклікае на допыты паплечнікаў Сяргея Салаша. Паводле абноўленай інфармацыі, ужо дзевяць чалавек выкліканыя па гэтай справе ў пракуратуру.

У пракуратуры Мілінкевіч меў сустрэчу з пракурорам гораду і раёну Ўладзімерам Шпакоўскім. Пракурор заявіў, што ня ведае пра выклікі на допыты, бо знаходзіўся ў адпачынку. Таксама ён сказаў, што нейкі час таму Салаш сапраўды знаходзіўся ў полі інтарэсаў пракуратуры, але расьсьледаваньне спынілі, цяпер жа вырашылі яго аднавіць. Шпакоўскі сказаў, што справа можа быць зьвязанае з тым, што Салаш праз друкаваныя СМІ абразіў мясцовае начальства.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0